Навукоўцы з амэрыканскіх унівэрсытэтаў Джэфэрсана заявілі, што яны распрацавалі «вакцыну» ад рака тоўстай кішкі.
Яны заявілі, што стварылі вакцыну, якая «навучыць» выразна і дакладна накіроўваць імунітэт хворага чалавека на пошук і зьнішчэньне ракавых клетак, паведамляе currenttime.tv.
У клінічным экспэрымэнце прынялі ўдзел дзесяць пацыентаў з ракам тоўстай кішкі першай і другой стадый ва ўзросьце 40-80 гадоў. Кожнаму ўдзельніку зрабілі адну прышчэпку аднаразова. Ва ўсіх дзесяці анкахворых былі хірургічна выдаленыя наватворы ў галіне тоўстага кішэчніка і прамой кішкі. Ніхто з іх не праходзіў хімія і прамянёвую тэрапію.
Цягам 6 месяцаў навукоўцы тройчы праводзілі імуналягічны аналіз крыві.
Ва ўсіх дзесяці пацыентаў у выніку вакцынацыі не выявілі якіх-небудзь сур’ёзных пабочных эфэктаў і ўскладненьняў, а імунамаркеры крыві паказалі, што вакцына актывавала спэцыфічныя супрацьпухлінныя імунныя клеткі.
Цяпер навукоўцы рыхтуюцца да другога этапу дасьледаваньня, каб мадыфікаваць вакцыну і зрабіць яе яшчэ больш эфэктыўнай.
Захворваньне на рак тоўстай кішкі зьяўляецца трэцім сярод найбольш распаўсюджаных у сьвеце. У 2018 годзе зарэгістравалі больш за 1,8 млн новых выпадкаў захворваньня. Менавіта гэты тып рака зьяўляецца прычынай сьмерці больш чым у 51 тысячы амэрыканцаў штогод.