Галоўны прыз Канскага кінафэстывалю — «Залатую пальмавую галіну» — атрымала карціна «Паразыты» паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Чжун Хо.
Сацыяльная сатыра «Паразыты» распавядае гісторыю пра тое, як бедная сям'я беспрацоўных паступова ўкараняецца ў заможнае сямейства і завалодвае іх домам.
Гран-пры (другую паводле значнасьці ўзнагароду) атрымаў фільм маладой кінэматаграфісткі з Сэнэгалу Маці Дыёп «Атлянтыка» — фантасмагарычны погляд на праблему мігрантаў з Афрыкі вачамі тых, хто застаецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыз на Канскім фэстывалі атрымаў фільм, натхнёны кнігай Алексіевіч