У Казахстане дзеці з Алматы, якія перамаглі анкалягічныя захворваньні, дапамагаюць тым, хто яшчэ змагаецца з гэтай хваробай.
Яны рыхтуюцца да дабрачыннага спэктакля, прэм’ера якога пройдзе 26 траўня ў Акадэмічным тэатры драмы імя Мухтара Аўэзава. Усе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на лячэньне іншых дзяцей.