«Незамужнія і бязьдзетныя жанчыны — самыя шчасьлівыя». Што яны самі пра гэта кажуць
Your browser doesn’t support HTML5
Незамужнія і бязьдзетныя жанчыны — самая шчасьлівая падгрупа насельніцтва, і яны найхутчэй будуць жыць даўжэй, чым іх аднагодкі ў шлюбе. Так лічыць прафэсар Лёнданскай школы эканомікі і палітычных навук Пол Долан, якога The Guardian называе "вядучым спэцыялістам па шчасьці". Абмяркоўваем выснову навукоўца з тымі, каго ён лічыць самымі шчасьлівымі — юрысткай і зоаабаронцай Анастасіяй Жаўрыд, блогеркай Настай Захарэвіч і выкладчыцай Тацянай Тулуш, якія ня маюць дзяцей і не замужам, але пры гэтым маюць досьвед жыцьця ў шлюбе ці партнэрстве.