Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
У пачатку 1996 году Расейская Дзярждума дэнансавала Белавескае пагадненьне аб ліквідацыі СССР, а кіраўнікі Беларусі і Расеі Ельцын і Лукашэнка ініцыявалі стварэньне «супольнасьці» з дзьвюх краінаў. Беларускі Народны Фронт вывеў на вуліцы Менску дзесяткі тысяч людзей, якія выступілі супраць беларуска-расейскай інтэграцыі, у якой яны бачылі пагрозу анэксіі сваёй краіны.
Сьцісла:
- Супраць беларуска-расейскага пагадненьня аб стварэньні новай «садружнасьці» ў Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня прагаласавалі толькі тры дэпутаты -- Станіслаў Багданкевіч, Людзьміла Гразнова і Аляксандар Дабравольскі.
- БНФ пачаў падрыхтоўку да масавых акцый пратэсту з правядзеньня пікетаў.
- Аргкамітэт па сьвяткаваньню ўгодкаў незалежнасьці БНР узначаліў Васіль Быкаў
- 24 сакавіка 1996 на вуліцы Менску выйшла некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. «Той чалавек, якога выбралі рабы, і які здрадзіў Бацькаўшчыне, які здрадзіў народу — перастаў быць прэзыдэнтам. Ён паставіў сябе па-за Канстытуцыяй і па-за законам. З таго часу, калі будуць падпісаныя гэтыя пагадненьні, ён перастае быць афіцыйным прэзыдэнтам» — заявіў на мітынгу Зянон Пазьняк.
- АМАП і спэцназ жорстка зьбілі дзесяткі людзей каля тэлецэнтру і на праспэкце. Пракурор Менску заявіў па тэлебачаньні, што супраць лідэраў БНФ узбуджаная крымінальная справа. Праз некалькі дзён Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык пакінулі Беларусь.
- «Гэта проста палітычная дывэрсія супраць сувэрэннай Беларусі і сувэрэннай Расеі, арганізаваная рэакцыйным атачэньнем прэзыдэнта Ельцына, які не разумее, у ва што, яго, уласна, уцягваюць. Лукашэнка здраджвае сваёй радзіме, — пракамэнтавала беларуска-расейскую дамову Валерыя Навадворская ў інтэрвію Радыё Свабода. — Мы бачылі цудоўны мітынг нацыянальна-дэмакратычных сілаў у Менску. Мы шчасьлівыя, што Васіль Быкаў падзяляе нацыянальныя памкненьні беларускага народа, і мы ўпэўненыя, што Алесь Адамовіч, калі б быў жывы, таксама далучыўся б да мітынгу. Але вырашае заўсёды маўклівая тупа жуючая большасьць, якая ня мае нацыянальнай ідэнтычнасьці. Саўкі ў Расеі не зьяўляюцца рускімі. Саўкі ў Беларусі ня ёсьць беларусамі, яны як былі, гэтак і застаюцца савецкімі людзьмі».
- 2 красавіка, у дзень падпісаньня дамовы, на вуліцы Менску выйшла да 40 000 чалавек, якія прайшлі шэсьцем па цэнтральных магістралях сталіцы.
- Мітынгі і шэсьці 24 сакавіка і 2 красавіка 1996 г. былі пракамэнтаваныя вядучымі СМІ сьвету, ляйтматыў камэнтароў — беларусы не жадаюць у Расею.
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.