Пары, якія чакаюць дзяцей пасьля экстракарпаральнага апладненьня (ЭКА), цягам найбліжэйшых 10 гадоў атрымаюць магчымасьць выбраць «самы разумны» эмбрыён, прадказвае вядучы амэрыканскі навуковец.
Стывэн Хсу, старэйшы віцэ-прэзыдэнт па дасьледаваньнях ва Ўнівэрсытэце штату Мічыган, кажа, што ў хуткім часе будзе магчыма надзейна ацэньваць патэнцыйны IQ зародкаў. Гэта стварае сур’ёзныя этычныя пытаньні для грамадзтва пра тое, ці варта прымаць такую тэхналёгію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністарка працы заявіла, што ЭКА «дазволіць атрымаць харошых, здаровых дзяцей»Кампанія Хсу, Genomic Prediction (геномнае прадказаньне), ужо прапануе тэст, накіраваны на адсяваньне эмбрыёнаў з анамальна нізкім IQ для пар у амэрыканскіх клініках па лячэньні бясплоднасьці.
«Дакладныя прадказаньні IQ будуць магчымыя, калі не ў найбліжэйшыя пяць гадоў, дык дакладна у найбліжэйшыя 10 гадоў, — сказаў Хсу ў інтэрвію брытанскаму выданьню The Guardian. — Я прадбачу, што некаторыя краіны будуць імі карыстацца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці небясьпечна рабіць ЭКА? Доктар адказвае мітрапаліту Кандрусевічу