У МНС распавялі, што гарэла на менскім заводзе «Гарызонт», дзе эвакуавалі людзей

Пажарныя каля будынку заводу «Гарызонт»

У Менску 23 траўня эвакуавалі людзей з будынку менскага заводу «Гарызонт» па праспэкце Машэрава, 11.

Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, адбывалася загараньне на першым паверсе ў арандаваным складскім памяшканьні на плошчы 25 квадратных мэтраў. Эвакуавалі 78 чалавек. Пацярпелых няма. Пажар ліквидавалі ў 15:26.

Абнаўляецца