Пасьля нечаканага брыфінгу Сьледчага камітэту па гучнай справе аб сьмерці 22-гадовага супрацоўніка ДАІ Яўгена Патаповіча ў сацыяльных сетках і СМІ ідзе бурнае абмеркаваньне, ці давяраць новай асноўнай вэрсіі сьледзтва — самазабойства. У сацыяльных сетках шмат недаверу да вэрсіі праваахоўнікаў.
Паводле дадзеных сацыёлягаў з адміністрацыі Лукашэнкі, 72% беларусаў давяраюць праваахоўным органам. Ці так гэта насамрэч? Свабода спытала ў мінакоў на вуліцах Менску.