«Невядомы Данчык». Гранічна шчырыя размовы з культавым сьпеваком

Новы падкаст-цыкль Свабоды – «Невядомы Данчык». Гутаркі зь легендарным беларускім сьпеваком з Амэрыкі, нашчадкам сям'і Луцкевічаў Багданам Андрусышыным.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў, як Данчык упершыню наведаў радзіму сваіх бацькоў. Але беларусы, якія і дагэтуль працягваюць слухаць ягоныя песьні, няшмат ведаюць пра свайго куміра. У размовах з Аленай Радкевіч Данчык дзеліцца невядомымі і вельмі асабістымі дэталямі свайго жыцьця.

Гаворыць Алена Радкевіч:

— Цягам тых гадзінаў, якія мы правялі з Данчыкам за запісам гэтых падкастаў, ён ня раз перабіваў сам сябе: «Можа, ня варта гэтага казаць? Ну, потым ты выражаш». Але нашы размовы абазначылі розьніцу культураў: так, у мяне не выклікала сумневу, што якраз тое, што яму здавалася занадта далікатным для таго, каб выносіць на публіку, варта пакідаць. Але іншае — асабістае, пра што ён гаварыў горача і з найбольшым болем — наадварот, спараджала ў мяне няўпэўненасьць: «Ці варта пра гэта так адкрыта казаць? Ці зразумее наша аўдыторыя?» У выніку пакінула і тое, у чым сумняваўся Данчык, і тое, што бянтэжыла мяне. Хто з нас меў рацыю — меркаваць слухачам.

Данчык тлумачыць, хто ён такі

  • «Я ніколі не хацеў быць famous»
  • «У нас у сям’і не прынята было казаць I love you»
  • «Быць першым пакаленьнем у эміграцыі — крыху шызафрэнічна»
  • «Я думаю як амэрыканец»
  • «У мяне была „кухонная“ беларуская мова»
  • «Спачатку ў сям’і гаварылі па-украінску, а тады мама прынцыпова пачала толькі па-беларуску»

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.