Трагедыя здарылася ноччу 18 траўня ў інтэрнаце навучальнай установы. Адпаведны ліст быў разасланы ўсім студэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які знаходзіцца ў Вільні.
Паведамляецца, што сьмерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку, завуць студэнтку Вікторыя Грынкевіч, яна вучылася на другім курсе праграмы «Мэдыя і камунікацыя».
Як перадае Delfi, Вікторыі было 19 гадоў, яна зь Беларусі.
Дзяўчына выпала з гаўбца на 10-м паверсе інтэрнату. Падазраюць, што яна спрабавала забрацца на край балькону, страціла раўнавагу і звалілася.
Відавочцы сказалі, што гэта не самагубства. Паводле іх, яна вырашыла паказаць сваю адвагу, устала на зэдлік, зь яго — на край балькону, аднак не ўтрымалася і звалілася.
Высьветлілася, што перад гэтым дзяўчына піла віно.
Віленскі камісарыят паліцыі высьвятляе абставіны трагедыі.