Беларускага літаратара Дзьмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленьне швэдзкага ПЭН-клюбу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Плакс: Ніхто ня робіць мне скідку на тое, што я эмігрантДзьмітры Плакс — пісьменьнік, перакладчык, журналіст, радыёпрадусар. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік беларускай службы Радыё Швэцыі (2004-2009).
ПЭН-клюб — міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае пісьменьнікаў, паэтаў і журналістаў. Мэта арганізацыі — садзейнічаць творчаму супрацоўніцтву пісьменьнікаў усяго сьвету і падтрымліваць тых літаратараў, якія церпяць перасьлед.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Плакс: Сьвятлана Алексіевіч расставіла акцэнты па-свойму