Улады амэрыканскага гораду Сан-Францыска прагаласавалі за тое, каб забараніць грамадзкім установам набываць і выкарыстоўваць тэхналёгіі распазнаньня асобы па твары. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Гэты крок рэгулюеі тэхналёгію, якуя распрацоўваюць у тым ліку і базаваныя непадалёк ад гораду ІТ-кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра ІТ-краіну: «Ня трэба перад сабой вывешваць гэтую цыфравізацыю ды іншыя паняцьці, мацерныя і нямацерныя»Паводле пастановы муніцыпалітэту, гарадзкія службы таксама будуць абавязаныя выносіць на грамадзкае ўхваленьне любыя тэхналёгіі сачэньня. Пастанова ўступіць у сілу, калі на наступным тыдні тыя ж чыноўнікі — гарадзкая Рада адміністратараў — зноў прагаласуюць за яе. У першым галасаваньні вынік быў 8 супраць 1.
У Злучаных Штатах расьце незадаволенасьць выкарыстаньнем тэхналёгій распазнаньня асобы з боку дзяржаўных органаў. Гэтыя тэхналёгіі сталі больш эфэктыўнымі са зьяўленьнем «воблачных» вылічэньняў і штучнага інтэлекту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракапеня расказаў пра СІЗА і распрацоўку відэагульні для сына