«Мы рабілі, што маглі» — сказала кіраўніца выбарчай камісіі ў Смаргоні, калі Пазьняка не прапусьцілі ў ВС-13
Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
На выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ў лістападзе 1995 па Смаргонскай акрузе, дзе балятаваўся старшыня БНФ Зянон Пазьняк, улады адпрацавалі мадэль фальсыфікацый, якую потым прымянялі да іншых апазыцыйных кандыдатаў.
Сьцісла:
- Смаргонь была абраная Пазьняком таму, што на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 г. ён атрымаў тут найбольшую колькасьць галасоў, а мясцовая суполка БНФ налічвала 250 чалавек.
- Перад самым галасаваньнем камуністы зьнялі свайго кандыдата, каб не адбіраць галасы ў кандыдата ад вэртыкалі і не дапусьціць другога туру выбараў (што спрашчала фальсыфікацыі).
- Бюлетэні на ўчастках выдаваліся без прад’яўленьня дакумэнтаў; стваралася магчымасьць галасаваньня двойчы. Складаліся таемныя сьпісы выбаршчыкаў.
- У дзень галасаваньня старшыня Смаргонскага райвыканкаму Сафонаў загадаў міліцыі не дапускаць назіральнікаў да скрыняў бліжэй чым на 10 мэтраў; міліцыянты сьпінамі закрывалі сталы пры падліку галасоў
- Зянон Пазьняк набраў 47%, ягоны канкурэнт, лекар Смаргонскай бальніцы Сьвятаслаў Савіцкі — 40%. Для абраньня патрэбна было ня50% плюс адзін голас.
- Колькасьць сапсаваных бюлетэняў у Смаргонскай акрузе складала 13%, што значна болей, чым у сярэднім па Беларусі (звычайна — ня больш за 5%).
- Колькасьць выбаршчыкаў не адпавядала сьпісачнаму складу ў пачатку галасаваньня і ў канцы галасаваньня.
- ЦВК прызнала факт штучнага завышэньня колькасьці выбаршчыкаў на ўсіх 14 участках, агульнай колькасьцю — 561 выбаршчыкаў. Калі гэтую колькасьць адняць ад колькасьці тых, хто прагаласаваў, Зянон Пазьняк набіраў больш як 50% і мусіў лічыцца абраным.
- Нягледзячы на прызнаньне Цэнтральнай выбарчай камісіяй фактаў грубейшых парушэньняў працэдуры выбараў і накіроўваньне матэрыялаў у пракуратуру, ЦВК пагадзілася з вынікамі акруговай выбарчай камісіі. ЦВК не прыняла ні рашэньня аб прызнаньні Зянона Пазьняка абраным у ВС-13, ні рашэньне аб прызнаньні выбараў не адпаведнымі закону і прызначэньні на гэтай падставе новых выбараў.
- Парушэньні былі зафіксаваныя і ў акругах, дзе балятаваліся кандыдаты БНФ Юры Беленькі і Валянцін Голубеў. Так, у Голубева толькі на адным участку ЦВК прызнала наяўнасьць у сьпісах выбаршччыкаў 11 чалавек, якія памерлі. Аднак ЦВК адмовілася праверыць іншыя ўчасткі. Голубеву не хапіла да абраньня некалькіх дзясяткаў галасоў.
- Неўзабаве старшыня ЦКВ Уладзімер Абрамовіч быў прызначаны намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.
- Канкурэнт Пазьняка ў акрузе, лекар Сьвятаслаў Савіцкі, не хаваў падтрымкі з боку вэртыкалі. У будучым ён стаў кандыдатам навук, дэпутатам абласнога савета і галоўным урачом Гарадзенскай абласной бальніцы. У пачатку 2019-га быў асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі за незаконныя фінансавыя дзеяньні і шкоду дзяржаве памерам больш як у 40 тысяч рублёў.
- Памочнік прэзыдэнта палкоўнік Сяргей Посахаў, які курыраваў выбары, цяпер жыве ў Расеі. «Я родился в России. И приехал на свою родину» — сказаў ён у інтэрвію «Народнай волі», заявіўшы, што «белорусский народ еще не дозрел до полной свободы».
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloudНавошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.