Гарадзенца Андрэя Галавенку 10 траўня аштрафавалі на 1275 рублёў за рэпост кліпа Pussy гурту Rammstein, піша Hrodna.life. Рэпост кліпа Галавенка зрабіў у 2014 годзе.
Чаму аштрафавалі?
У сакавіку 2019 году Дзяржкамітэт судовых экспэртыз прызнаў кліп Rammstein «Pussy» забароненым да распаўсюду праз наяўнасьць парнаграфічных сцэн.
Як судзілі?

Сяргей Міхалок і Андрэй Галавенка
Сьледчы камітэт пачаў супраць Галавенкі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі. Праз тэрмін даўніны справу перакваліфікавалі ў адміністрацыйную. Акрамя штрафу горадзенец мусіць сплаціць выдаткі на суд і правядзеньне экспэртызы.
Грошы на штраф і адваката Галавенка сабраў праз плятформу molamola.by за тры дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі хочуць пераняць расейскі досьвед «грамадзкага кантролю» за інтэрнэтам