У Кангрэсе ЗША запатрабавалі падатковыя дэклярацыі Трампа за 6 гадоў

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Рычард Ніл, кіраўнік Бюджэтнага камітэту Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, абавязаў Міністэрства фінансаў і Падатковую службу прадставіць падатковыя дэклярацыі прэзыдэнта Дональда Трампа, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Рычард Ніл патрабуе, каб да 17 гадзінаў 17 траўня ў распараджэньне заканадаўцаў былі перададзеныя падатковыя дэклярацыі асабіста Дональда Трампа і ягонага бізнэсу за апошнія шэсьць гадоў.

Бюджэтны і пяць іншых камітэтаў Палаты прадстаўнікоў, дзе большасьцю валодаюць дэмакраты, праводзяць расьсьледаваньні ў дачыненьні да Трампа. Дэмакраты разглядаюць падатковыя дэклярацыі Трампа як важны элемэнт іх расьсьледаваньня аб магчымым канфлікце інтарэсаў: Трамп працягвае валодаць многімі бізнэсамі, выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэмакраты ў Кангрэсе анансавалі новае расьсьледаваньне кантактаў Трампа

Дональд Трамп парушыў шматгадовую традыцыю, згодна зь якой прэзыдэнты ЗША апублікавалі сваю падатковую інфармацыю.

Прэзыдэнт ЗША адмаўляецца прадстаўляць гэтыя дадзеныя і забараняе сваім падначаленым даваць паказаньні. Трамп і рэспубліканцы ў Кангрэсе сьцьвярджаюць, што дэмакраты спрабуюць выкарыстоўваць канфідэнцыйную інфармацыю ў палітычных мэтах.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод амэрыканцаў расьце колькасьць прыхільнікаў імпічмэнту для Трампа