Праехалі ў тралейбусе зь беларускамоўнай кандуктаркай

Your browser doesn’t support HTML5

Вольга Мікалуцкая раней працавала настаўніцай, а цяпер называе «сваімі вучнямі» пасажыраў грамадзкага транспарту, якім штодня на сваім прыкладзе дае ўрокі беларускай мовы. «Дзякуй, што бяз рэшты», — кажа кандуктарка. «І вам дзякуй. Так і вывучым беларускую мову!» — адказваюць пасажыры.