У расейскім горадзе Пяцігорску выхаванцы дзіцячых садкоў у форме пяхотнікаў, танкістаў, лётчыкаў, маракоў, артылерыстаў і мядсёстраў прамаршыравалі па плошчы ля Вечнага агню. У сьвяточным шэсьці ўдзельнічалі больш за 500 дзяцей, паведамляецца на афіцыйным сайце Пяцігорску.
Хор дзіцячых садкоў таксама выканаў «Кацюшу», дзеці прачыталі вершы пра перамогу і станчылі.
Прымаў парад кіраўнік гораду Андрэй Скрыпнік. «Сувязь пакаленьняў жывая і непарыўная», — адзначыў ён і заявіў, што ў гэтага параду ёсьць усе шанцы стаць «яшчэ адной добрай гарадзкой традыцыяй».