У бліжэйшыя дні тэмпэратура паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль.
Пачынаючы з 8 траўня дажджы, якія ў мінулыя дні ідуць на большасьці тэрыторыі краіны, спыняцца. 8 траўня невялікія ападкі пройдуць толькі на ўсходзе краіны, паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Індыі эвакуаваны мільён чалавек з прычыны цыклёну ФаніРазам з тым у ноч з 7 на 8 траўня ў Беларусі магчымыя замаразкі. Удзень чакаецца воблачнае з праясьненьнямі надвор’е. Тэмпэратура паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 3. Днём чакаецца ад 11 да 17 градусаў цяпла. Найхаладней будзе таксама на ўсходзе Беларусі. Там паветра прагрэецца да 10 градусаў.