КДБ паведаміла, што гендырэктар «Белтэлекама» Сяргей Сівадзедаў абвінавачваецца ў атрыманьні хабару ў 15 000 эўра ад грамадзяніна Расеі за садзейнічаньне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталяваньня.
Супраць абодвух пачатая справа па арт. 430, 431 Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар сувязі сказаў, што ня ведае, ці затрыманы гендырэктар «Белтэлекаму»«Пад час сьледчых дзеяньняў па месцы жыхарства Сяргея Сівадзедава таксама выяўлена і канфіскавана 470 000 даляраў ЗША, атрыманых апошнім па іншых эпізодах хабарніцтва, — паведамляе КДБ. — Накладзены арышт на тры кватэры ў Менску, якія належаць Сівадзедаву, у тым ліку аформленых на падстаўных асоб, а таксама зямельны ўчастак з жылым домам у Менскім раёне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гендырэктар «Белтэлекаму» затрыманы? Кажуць, «на бальнічным»Раней у «Белтэлекаме» карэспандэнту Свабоды не пацьвердзілі інфармацыю пра затрыманьне гендырэктара, сказалі, што ён «на бальнічным».
На афіцыйным сайце «Белтэлекама» Сяргей Сівадзедаў яшчэ значыцца гендырэктарам.
Сяргей Сівадзедаў быў прызначаны гендырэктарам «Белтэлекама» ў 2014 годзе. Раней ён займаў пасаду намесьніка гендырэктара па тэхнічных пытаньнях. У «Белтэлекаме» ён працаваў з 1995 года.
Сяргею Сівадзедаву 52 гады. Ён нарадзіўся ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці. Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.