Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
30 траўня 1999 году, 20 год таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна.
Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшымі за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 супрацоўнікі міліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра трагедыю на Нямізе, у якой загінулі 53 чалавекіТаксама ў гэты дзень
1814 — Напалеон быў сасланы на востраў Эльба.
1999 — адбылася цісканіна ў пераходзе станцыі мэтро «Няміга» у Менску, загінулі 53 чалавекі.
У гэты дзень нарадзіліся
1927 — Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст.
З 1944 году Вітаўт Кіпель жыве ў эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый.
У памяці
1416 — памёр Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзеяч, паплечнік Яна Гуса.
1431 — спаленая на вогнішчы Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая.
1778 — памёр Вальтэр, францускі філёзаф.
1960 — памёр Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.
2014 — памёр Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзеяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.