Падзеі 28 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.
1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.
1961 — у Лёндане была ўтвораная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
1987 ― 19-гадовы заходненямецкі пілёт Маціяс Руст саджае прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Чырвонай плошчы ў Маскве.
У гэты дзень нарадзіліся
1908 — Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймса Бонда.
У памяці
1549 — Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1863 — у баі каля вёскі Ўладыкі (цяпер Вялейскі раён) забіты Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 г.