Падзеі 26 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
26 траўня 1926 году пачало сваю дзейнасьць літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Заснавальнікамі абʼяднаньне сталі 6 літаратараў, якія выйшлі з абʼяднаньня «Маладняк». Пісьменьнікі ставілі мэтай адраджэньне нацыянальнай літаратуры праз выкарыстаньне тэндэнцый сусьветнай літаратуры.
Таксама ў гэты дзень
1926 — заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні.
1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1909 — Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзяяч.
1926 — Ілья Курган, беларускі актор, дыктар радыё, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі.
У памяці
1339 — памерла Альдона, польская каралева, жонка караля Казіміра ІІІ, дачка вялікага князя літоўскага Гедыміна.
1879 — памёр Мікіта Гарбачэўскі, беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і пэдагог.
1976 — памёр Марцін Хайдэгер, нямецкі філёзаф.
1977 — памёр Янка Пачопка, беларускі паэт і фальклярыст.
1994 — памёр Леў Голуб, савецкі беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст.
2008 — памёр Сыдні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар.
2017 — памёр Зьбігнеў Бжэзінскі, вэтэран амэрыканскай зьнешняй палітыкі.
Бжэзінскі быў адным з ідэолягаў барацьбы з савецкай экспансіяй у Эўропе, у Аўганістане і іншых краінах, актыўным прыхільнікам умацаваньня Атлянтычнай салідарнасьці.