Пасажыраў менскага мэтро сталі раніцай вітаць па-беларуску

Ілюстрацыйнае фота

Да 10-й гадзіны раніцы ў менскім мэтрапалітэне трансьлююць аўдыёпаведамленьне, у якім пасажырам зычаць добрага дня па-беларуску.

Як перадае дзяржаўны тэлеканал СТВ, такія вітаньні зьбіраюцца неўзабаве запусьціць на чыгуначным вакзале і ў электрычках, у гарадзкіх аўтобусах і тралейбусах.

«Водгукі вельмі пазытыўныя мы бачым ня толькі ў сацыяльных сетках, але і проста падыходзяць людзі, дзякуюць нашым супрацоўнікам на станцыях», — сьцьвярджае прэс-сакратар мэтро Андрэй Дроб.

Звычайныя паведамленьні ў мэтро гучаць па-беларуску, перад буйнымі міжнароднымі спартовымі спаборніцтвамі пачынаюць дублявацца на ангельскай мове. Надпісы ў мэтро зробленыя па-беларуску кірыліцай і трансьлітаравана на блізкую да клясычнай беларускую лацінку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Варанецкі ўстаў на абарону беларускай мовы ад расейскіх «пісакаў-крытыканаў»