Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
24 траўня 1941 году нарадзіўся амэрыканскі музыкант Боб Дылан. У 2017 годзе Дылан стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Таксама ў гэты дзень
1891 — у Менску арганізаваная першая публічная выстава выяўленчага мастацтва. Выстаўлялася каля 100 работ мясцовых мастакоў.
1917 — пачатак выданьня ў Менску газэты «Грамада», рэдактар Аркадзь Смоліч.
1996 — у Гародні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.
У гэты дзень нарадзіліся
1904 — Адам Русак, паэт-песеньнік
1905 — Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1930 — Галіна Русак (дзявоч. Родзька; г. Навагрудак), мастачка. Дзеячка эміграцыі ў ЗША.
1940 — Іосіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году.
1948 — нарадзіўся Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у 1994-1996 гадах.
1963 — Зьміцер Кісель, грамадзкі дзеяч на Гарадзеншчыне, журналіст.
1973 — Руслана, украінская сьпявачка і пераможца Эўравізіі-2004.
У памяці
1377 — вялікі князь літоўскі Альгерд.
1543 — Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.
1863 — у Вільні за чытаньне ў Ваверскім касьцёле (цяпер Лідзкі р-н) маніфэста паўстаньня, расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі.