Падзеі 21 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1794 — загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Найвышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай — вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня 1794 году.
1804 — у Парыжы адкрыліся могілкі Пэр-Ляшэз.
1864 — Расея абвяшчае канец расейска-чаркескай вайны, у выніку якой шмат чаркесаў пакінула свой паняволены край. 21 траўня адзначаецца сярод чаркесаў як Дзень жалобы.
1900— Расейская імпэрыя анэксавала Манчжурыю
1904 — заснаваная Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA).
1944 — на плебісцыце ў Ісьляндыі жыхары вострава падтрымалі рашэньне парлямэнту аб аддзяленьні ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.
1982 — Фалклэндзкая вайна: Вялікабрытанія пачала высадку марскога дэсанту на Фалклэндах.
2006— У Чарнагорыі праведзены рэфэрэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасьці.
У гэты дзень нарадзіліся
1894 — Мікалай Галадзед, беларускі камуністычны дзяяч.
1898 — Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазытар, дырыжор
1921 — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.
У памяці
1960 — Юры Рэрых, расейскі ўсходазнаўца, лінгвіст, філёляг, мастацтвазнаўца, этнограф, падарожнік, прафэсар, дырэктар Інстытуту Гімалайскіх дасьледаваньняў «Урусваці».
1983 — мітрапаліт Андрэй (Аляксандар Крыт), рэлігійны дзяяч беларускай эміграцыі.