1995: як беларусы прагаласавалі супраць Лукашэнкі

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

У канцы 1995-га, нягледзячы на намаганьні прэзыдэнцкай адміністрацыі сарваць выбары ў новы Вярхоўны Савет, грамадзяне Беларусі прыйшлі на ўчасткі і пазбавілі Лукашэнку магчымасьці ўсталяваць рэжым бескантрольнай улады.

Сьцісла:

  • Увосень 1995-га адміністрацыя прэзыдэнта Лукашэнкі імкнулася сарваць давыбары ў Вярхоўны Савет 13-га скліканьня, каб пакінуць краіну без заканадаўчай улады
  • Аляксандар Лукашэнка не пагаджаецца на прапанову старшыні ВС-12 Мечыслава Грыба сумесна заклікаць грамадзян прыйсьці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць
  • У першым туры выбараў па Смаргонскай выбарчай акрузе, дзе балятаваўся лідэр БНФ Зянон Пазьняк, назіральнікі не былі дапушчаныя да ўрнаў і падліку галасоў. Пазьняк набраў болей, чым супернік, але празь вялікую колькасьць сапсаваных бюлетэняў было прызнана, што выбары не адбыліся. Заява Пазьняка пра парушэньні і просьба прызначыць новыя выбары не была задаволеная ЦВК.
  • 8 сьнежня 1995-га старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, якому дзяржаўныя СМІ адмовілі ў эфіры, прыйшоў у бюро беларускай рэдакцыі Радыё Свабода і заклікаў выбаршчыкаў прыйсьці на ўчасткі.
  • У выніку галасаваньня, удалося сфармаваць правамоцны парлямэнт, якія, як спадзяваліся, мог зрабіцца супрацьвагай выканаўчай уладзе і спыніць спаўзаньне краіны да рэжыму бескантрольнай прэзыдэнцкай улады.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.