Барак Абама разам з жонкай Мішэль стануць прадусарамі сэрыялу пра пачатковы пэрыяд прэзыдэнцтва Дональда Трампа. Ён будзе зьняты паводле кнігі, у якой фігура Трампа выглядае неадназначна, паведамляе Deutsche Welle.
Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама разам са сваёй жонкай Мішэль стануць прадусарамі сэрыялу стрымінгавага сэрвісу Netflix пра цяперашняга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Сэрыял гэты — экранізацыя бэстсэлера пісьменьніка Маклая Люіса «Пятая рызыка», які ўяўляе сабой дакумэнтальную хроніку пачатковага пэрыяду прэзыдэнцтва Трампа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мішэль і Барак Абамы заснавалі ўласную прадусарскую кампаніюПаводле прэс-рэлізу, сэрыял будзе прысьвечаны «той нячутнай працы, якую выконваюць самыя звычайныя героі, што кіруюць нашым урадам і ахоўваюць нашу нацыю». Вядома, што «Пятая рызыка» выстаўляе Трампа ў ня надта выйгрышным сьвятле.
Барак і Мішэль Абама абвясьцілі аб пачатку супрацоўніцтва з Netflix у траўні 2018 году. У аўторак, 30 красавіка, яны прадставілі першыя праекты сваёй прадусарскай кампаніі Higher Ground Productions, якія экс-прэзыдэнт з жонкай зьбіраюцца рэалізаваць сумесна з Netflix. Большасьць з 7 прадстаўленых праектаў прысьвечаны пераадоленьню расавай і гендэрнай дыскрымінацыі.