Падзеі 9 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна ў Бэрліне быў паўторна падпісаны Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу.
З гэтай прычыны Дзень Перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.
Таксама ў гэты дзень
1950 — утварылася Эўрапейская супольнасьць вугалю і сталі (прадвесьнік Эўрапейскага Зьвязу). У памяць аб гэтым дні сёньня ў краінах Эўразьвязу адзначаюць Дзень Эўропы.
1953 — у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосьць».
1994 — Нэльсан Мандэла стаў пешым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі.
У гэты дзень нарадзіліся
1837 — нямецкі прамысловец Адам Опэль, які заснаваў аднайменную аўтамабільную фірму
1866 — у Горадні нарадзіўся тэатральны мастак Леў Бакст. Пасьля бальшавіцкае рэвалюцыі ён, як і многія ягоныя калегі, пераехаў у Парыж, дзе працы Бакста карысталіся вялікім посьпехам, а сам ён шчасьліва дажыў да старасьці.
1892 — на Мядзельшчыне нарадзіўся гісторык і этнограф Міхал Мялешка. Ягоная кар’ера завяршылася з пачаткам сталінскіх рэпрэсіяў, яшчэ ў 1930-м годзе. Арышты і ссылкі скончыліся ўрэшце паведамленьнем: пасьля 1940 году лёс вучонага невядомы. Засталіся працы Міхала Мялешкі, адна зь якіх — «Камень у вераваньнях і паданьнях беларусаў».
У памяці
1794 — памёр Юзэф Казімер Касакоўскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, біскуп інфлянцкі.
1805 — памёр Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.
1891 — памёр Адам Станіслаў Красінскі, віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладчык.