Падзеі 3 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
3 траўня ўва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень свабоды друку. Штогод у гэты дзень публікуюцца звароты Генэральнага сакратара ААН. У заяве ад 2006 году, напрыклад, адзначалася, што мэдыя не павінны быць інструмэнтам дэградацыі і прапаганды нянавісьці.
Таксама ў гэты дзень
1791 — сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў першую ў Эўропе Канстытуцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэйк пра нашую «Канстытуцыю 3 траўня», у які мы паверылі1947 — была прынятая Канстытуцыя Японіі.
1952 — амэрыканцы Джозэф Флетчэр і Ўільям Бэнэдыкт зрабілі пасадку на геаграфічным Паўночным полюсе.
У гэты дзень нарадзіліся
1620 — Багуслаў Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат.
1877 — Антон Грыневіч, зьбіральнік беларускага музычнага фальклёру, выдавец. Загінуў у ГУЛАГу.
1953 — Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст. Ягоны артыкул у «ЛіМе» ў 1986 годзе «Прашу вызваліць...» пра вывучэньне беларускай мовы ў школах выклікаў дыскусію і зварот дзеячоў культуры да Генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова.