Незалежныя прафсаюзы сьледам за дэмакратычнымі партыямі і рухамі адмовіліся ад адзначэньня Першамаю. Прычынай — непамерныя паборы, якімі дзяржава абкладае арганізатараў акцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: І «Першамаю» таксама ня будзе. Незалежныя прафсаюзы адмовіліся ад акцыі на Дзень працыЯк сьвяткавалі працоўныя 20 і 30 гадоў таму, а таксама на зары сувэрэнітэту, зафіксаваў відэаапэратар Сяргей Чырык.
За позьнім савецкім часам Першамай быў таксама і дыскусійнай пляцоўкай — людзі ўжо віталі ідэю Беларускага Народнага Фронту, адчувалася непазьбежнасьць дэмакратычных працэсаў. У 1989-м да прысутных зьвярталіся Зянон Пазьняк, Алесь Адамовіч, Аляксей Марачкін.
Your browser doesn’t support HTML5
На рэдкіх кадрах 1 траўня 1992 году бачна, як пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на плошчу Незалежнасьці ў Менску выйшла тагачаснае кіраўніцтва краіны, прафэсійных саюзаў, Менгарвыканкаму, Саюзу моладзі Беларусі — Вячаслаў Кебіч, Уладзімер Ганчарык, Віктар Чыкін, Аляксандар Фядута ды іншыя.
Давялося выслухаць нямала крытыкі з боку абураных людзей — чаму жыць становіцца ўсё цяжэй, а ўлады расьпісваюцца ў поўнай бездапаможнасьці?
Your browser doesn’t support HTML5
Пасьля ўвядзеньня інстытуту прэзыдэнцтва і прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі лёзунгі ўсё больш палітызаваліся.
Як бачым, у 1999-м яшчэ можна было хадзіць па цэнтральным праспэкце сталіцы, але гэта ўжо былі апошнія вольныя шэсьці. А яшчэ праз 20 гадоў масавыя акцыі зрабіліся фінансава непад’ёмнымі, права на пратэст абмежавалі эканамічна.
Your browser doesn’t support HTML5