Горадзенскія музыкі прэзэнтавалі кліп на песьню «Калі над лугам бусел праляцеў» увечары 26 красавіка.
Відэа здымалі ў маленькай польскай вёсцы Чарна Бухта (Czarna Buchta) на памежжы Польшчы, Літвы і Беларусі. Гэта першы кліп з новага альбома панк-гурта. Ягоную ідэю прыдумала і над ім працавала каманда з Бэрліну: рэжысэр Робэрт Экштайн і апэратар Клемэнс Юрк.
«Мы зь імі знаёмыя гадоў 5-6 ужо, таму яны не выпадковыя людзі. Робэрту вельмі спадабалася песьня. Што ён хацеў сказаць, як аўтар кліпа? Самі шукайце адказ, бо я не ведаю дакладнага адказу», — расказаў Свабодзе лідэр гурту «Dzieciuki» Алесь Дзянісаў.
Раман «Ноч» Віктара Марціновіча аказаўся ў кадры, бо па задумцы аўтара адзін з пэрсанажаў роліка меўся чытаць кнігу. Дзянісаў прынёс на здымкі тую, якую тады акурат чытаў.
Упершыню за тры гады «Dzieciuki» дадуць вялікі сольны канцэрт у Менску 28 красавіка.