Навошта распавядаць пра рэпрэсіі з дапамогай коміксаў. Тлумачыць дырэктар Музэю гісторыі ГУЛАГу

Іна Жалязоўская і яе бацька — героі графічнага раману «ГУЛАГ. Выжылыя», які выдаў маскоўскі Музэй гісторыі ГУЛАГу. Наклад ужо друкуецца, кнігу можна будзе купіць у Расеі ў канцы красавіка.

Дырэктар музэя Раман Раманаў распавёў Настоящему Времени для каго намаляваны і напісаны комікс пра ГУЛАГ.