«Вайна» электрыкаў з бусламі каля Белавескай пушчы

Your browser doesn’t support HTML5

Каля Белавескай пушчы са слупоў паскідалі бусьлянкі і паўтыкалі на іх месца мэталічныя штыры. Электрыкі лічаць: калі гнёзды буслоў побач з дратамі, можа здарыцца кароткае замыканьне ці пашкоджаньне дратоў. Эколягі ж кажуць, што гэта ня мае сэнсу і прапануюць іншыя выйсьці.
Каля Белавескай пушчы ў вёсках Арабнікі, Жадзены, Парасьляны Пружанскага раёну са слупоў паскідалі бусьлянкі і паўтыкалі на іх месца мэталічныя штыры. Электрыкі лічаць: калі гнёзды буслоў побач з дратамі, можа здарыцца кароткае замыканьне ці пашкоджаньне дратоў.

Эколягі ж кажуць, што гэта ня мае сэнсу: буслы, якія нарадзіліся на слупах, зноў вяртаюцца на наступны год на тое ж месца. Да таго ж птушкі могуць параніць ці праткнуць крылы штырамі. Эколягі прапануюць іншыя выйсьці.