Кобрынь – горад без бадзяжных жывёлаў

Your browser doesn’t support HTML5

Два гады таму зоаабаронцы Кобрыні зьвярнуліся да аўстрыйскай арганізацыі LISABONA, якая змагаецца за правы жывёлаў. Зварот быў пачуты, і цяпер LISABONA актыўна дапамагае стэрылізаваць і лячыць бадзяжных катоў і сабак, а таксама шукае сем’і для іх — каля 20 жывёлаў ужо пераехалі жыць у Эўропу.

У супрацы з гарадзкімі ўладамі аўстрыйцы расставілі па горадзе дзясяткі дамкоў для катоў і разьвесілі ў Кобрыні сацыяльную рэкляму, якая заклікае дапамагаць жывёлам.