Каля ста чалавек прыйшлі падтрымаць у судзе старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс. Адміністрацыйную справу разглядае суд Ленінскага раёну Горадні.
Сярод прысутных палітык Аляксандар Мілінкевіч, журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін. Усе прысутныя не зьмясьціліся ў залі.
Анжаліку Борыс судзяць за арганізацыю традыцыйнага кірмашу на Казюкі ў Горадні ва ўнутраным дворыку побач з польскім кансулятам 3-га сакавіка. Паводле пракурора, Борыс парушыла парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў (ч. 2 арт. 22.34 КаАП Беларусі).
Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш згодна са статутам СПБ. Сёлета СПБ і Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні ладзілі Казюкі дваццаты раз. Раней улады ня мелі да яго прэтэнзій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыню Саюзу палякаў будуць судзіць за кірмаш «Казюкі»Гэтая публікацыя падрыхтаваная пры выкарыстаньні інфармацыі БелаПАН.