Каля аднаго з касьцёлаў у сталіцы Шры-Ланкі Каломба адбыўся выбух. Па папярэдніх дадзеных, як паведамляе Reuters, выбуховае прыстасаваньне, закладзенае ў грузавік, спрацавала, калі сапэры спрабавалі яго абясшкодзіць. Пра пацярпелых не паведамляецца.
21 красавіка на Шры-Ланцы адбылося восем выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах, дзе ў той момант праходзілі набажэнствы з нагоды Вялікадня. Загінулі 290 чалавек, у тым ліку іншаземцы, больш за 500 атрымалі раненьні.
Улады краіны ўсклалі адказнасьць за тэракты, у якіх удзельнічалі сьмяротнікі, на мясцовую ісламісцкую групоўку «Таухід джамаат».