У выніку сэрыі выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах на Шры-Ланцы загінулі 156 чалавек, сярод іх — 35 замежнікаў, распавялі ў паліцыі.
Колькасьць ахвяраў шасьці выбухаў у гатэлях і цэрквах на Шры-Ланцы павялічылася да 156 чалавек, пацьвердзілі ў паліцыі. Пра гэта са спасылкай на дадзеныя супрацоўнікаў мясцовых праваахоўных органаў у Twitter паведаміла агенцтва AFP. Сярод загінулых, як удакладнілі суразмоўцы агенцтва, 35 замежнікаў.
Яшчэ больш за 400 чалавек атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў у каталіцкіх цэрквах і гатэлях. Сотні параненых і загінулыхГрамадзянамі якіх менавіта дзяржаваў яны зьяўляліся, пакуль не паведамляецца.
Пра тое, што сярод загінулых у сэрыі нападаў на Шры-Ланцы ёсьць грамадзяне іншых дзяржаваў раней казаў міністар эканамічных рэформаў рэспублікі Харша дэ Сілва. Мясцовых жыхароў ён заклікаў захоўваць спакой і не выходзіць з дому.
21 красавіка ў Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў: тры выбухі ў гатэлях, і яшчэ тры — у цэрквах. Аб’ектамі атакі сталі тры дарагія гатэлі ў сталіцы (Cinnamon Grand, Shangri-La і Kingsbury) і тры царквы ў гарадах Каломба, Нэгомба і Батыкалоа.