На чым акцэнтаваўся Аляксандар Лукашэнка падчас штогадовага звароту да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аблянелі» і яшчэ 30 цытатаў Лукашэнкі з пасланьня народуПарлямэнцкія выбары — сёлета, прэзыдэнцкія — у 2020-м
«Некаторыя палітыкі, аналітыкі прапаноўваюць правесьці прэзыдэнцкія выбары ў гэтым годзе. Бо, маўляў, спрыяльная атмасфэра. Ня трэба пад іх „падладкоўвацца“: прэзыдэнцкія выбары адбудуцца, як і трэба, у 2020 годзе. Мы ня будзем гуляцца з народам. Выбарчая кампанія павінна прайсьці спакойна і арганізавана. Сёлета пройдуць парлямэнцкія выбары — калі такое магчыма, я хацеў бы, каб мы іх правялі 7 лістапада, на Кастрычніцкую рэвалюцыю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, калі пройдуць прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка не рашыўся праводзіць прэзыдэнцкія выбары сёлета. Тлумачыць палітоляг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка скарыстаўся юрыдычнай калізіяй», — экспэрт пра абвешчаныя парлямэнцкія выбары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выбары прэзыдэнта могуць адбыцца паводле новай Канстытуцыі», — палітоляг пра заяву ЛукашэнкіАдмовімся ад расейскай мовы — страцім розум
«Зноў пайшла моўная хваля. У нас дзьве дзяржаўныя мовы, спыніцеся! Да глупства даходзіць. Еду па дарозе. Вывесілі табло: „Выконвай хуткасны рэжым“. Ну, мне як беларусу зразумела, што хацелі сказаць... Але едзе рускі чалавек або расейскамоўны беларус: няўжо, думае, зноў пра „рэжым“ Лукашэнкі? Што вы хацелі гэтым паказаць? 50% насельніцтва (з запасам кажу) зразумеюць, што патрабуе дарожнік або даішнік... Але астатнія ж не зразумеюць! Давялося вярнуць назву нармальную».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка абурыўся беларускамоўнымі дарожнымі знакамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трусаў: Лукашэнка не вытрымлівае націску Масквы ў моўным пытаньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што ў Беларусі не разумеюць выразу «выконвайце хуткасны рэжым»?Дробны і сярэдні бізнэс — «тарбешнікі» і «мяшэчнікі»
«Апошнім часам мы толькі і чуем у грамадзтве пра малы і сярэдні бізнэс. Але давайце ня будзем граху таіць, у што пераўтвараюцца нашы заклікі да малога і сярэдняга бізнэсу. Да „тарбешнікаў“ і „мяшэчнікаў“. Нам гэтая пэрспэктыва патрэбная? Не. Хто хоча займацца дробнымі рэчамі і рамяством, займайцеся. Мы стварылі для іх умовы. Некаторыя кажуць: ну давайце, „драбната“ няхай працуе. Але забываем пра буйныя вытворчасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра малы і сярэдні бізнэс: «Драбнота» і «тарбэшачнікі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шумчанка адказаў Лукашэнку на заяву пра «тарбэшачнікаў»Дасягнулі 500 даляраў — цяпер зарабляйце болей
«Мы дасягнулі прыкладна 500 даляраў сярэдняга заробку, — сказаў Лукашэнка. — Далей рухацца будзем разам, наперадзе тыя, хто хоча зарабляць больш, мы заклалі толькі мінімальны ўзровень. Іншых, хто ня можа гэта зрабіць самастойна, трэба падцягваць — выхавальнікі, настаўнікі. Гэты бедны настаўнік ня можа пайсьці пачысьціць недзе боты і падзарабіць. Плюс ня варта забывацца, што ад заробку тых, хто працуе, залежыць дабрабыт пэнсіянэраў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі дасягнулі заробку «па пяцьсот» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што ў Беларусі сярэдні заробак дасягнуў 500 даляраў?Наркатычны артыкул — ніякай палёгкі
«За наркотыкі — ніякай амністыі. Нарката — гэта страх, бяда, трагедыя. Я ўжо не кажу пра генафонд — хто ад іх народзіцца і каму потым даглядаць тых дзяцей? Калі па спажыўцах яшчэ можна нешта вырашаць пэрсанальна, але хто вырабіў і распаўсюдзіў — адназначна ў турму. Не для таго мы столькі зрабілі, каб цяпер усё пусьціць пад адхон. Ігар Шуневіч (міністар унутраных спраў. — РС) неўзабаве пра ўсё раскажа, як будзем надалей дзейнічаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, што пакараным за наркотыкі амністыі ня будзеЗлавілі за карупцыю — адразу ў турму
«Некаторыя пакутуюць: ах, прэзыдэнт перасаджаў лекараў. Саджалі і будзем саджаць — казнакрадаў, злодзеяў, хабарнікаў. Перш за ўсё кіраўнікоў мэдустановаў. Звычайныя хірургі каля апэрацыйных сталоў робяць цуды, а гэтыя хабар бяруць, на 30–50% даражэй за ўсясьветную цану набываюць лекі і абсталяваньне. Ня будзе такога. Гэта ж ганьба, калі ў гаражы склад валюты. І ён яшчэ расказвае, што нехта падарыў. Ня трэба красьці ў людзей і дзяржавы, і ўсё будзе нармальна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра «справу мэдыкаў»: «Саджалі і будуць саджаць»БелАЭС патаньнела — вынік жорсткага кантролю
«У нас крэдытнае пагадненьне было на 10 мільярдаў даляраў. Але рэальная будзе менш за 7 мільярдаў. Чаму АЭС аказалася таньнейшай? Жэстачайшы кантроль. Кожную запчастку, адкуль бы яна ні ішла, паставілі на дзяржкантроль, мне асабіста дакладваюць. У нас жа разьвітая фобія пасьля Чарнобылю... Па цане на электраэнэргію пакуль ня ведаю. Калі будзе ніжэйшая, мы на яе вешаць нічога ня будзем. Я не антынародны прэзыдэнт. Будзем імкнуцца, каб яна была ніжэйшай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская АЭС патаньнела з 10 мільярдаў даляраў да 7?ІТ-краіна — мацерная і нямацерная
«Выпрацаваны курс на пабудову ІТ-краіны нязьменны. Гэта сапраўды будучыня нашай дзяржавы. Парк высокіх тэхналёгій аб’ектыўна стаў узорам, які характарызуе сучасную Беларусь для ўсяго сьвету. Але штучны інтэлект ніколі не заменіць чалавека. Кампутары будуць служыць чалавеку. Ня трэба перад сабой, як штору, вывешваць гэтую цыфравізацыю ды іншыя паняцьці, мацерныя і нямацерныя. Я да гэтай высновы прыйшоў у дэбатах з нашымі „яйкагаловымі“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра ІТ-краіну: «Ня трэба перад сабой вывешваць гэтую цыфравізацыю ды іншыя паняцьці, мацерныя і нямацерныя»Закрыць інтэрнэт — поўная бязглузьдзіца
«Інфармацыйная бясьпека — пытаньне стратэгічнай важнасьці. Але размовы пра „асобны, унутраны інтэрнэт“, як некаторыя робяць, — бязглузьдзіца поўная. Гэта лухта, што інтэрнэт трэба закрываць, да мяне ўжо прыходзяць з такімі прапановамі. Працуйце ў інтэрнэце! Калі вы будзеце там працаваць да зьнясіленьня і ўжо паваліцеся, тады прыходзьце. Але вы ж там і не былі толкам! „Дохлая апазыцыя“ мяне не палохае, але ўсім іншым „змагарам“ трэба даваць адэкватны адказ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыноўнікі прапаноўвалі Лукашэнку закрыць інтэрнэтСпорт як ідэалёгія
«Спорт — наша ідэалёгія. Але дзе біятлён, лыжы, іншыя віды, дзе поўны правал і прасьвету не прадбачыцца? Калі яшчэ праваляць у жаночым тэнісе на Кубку Фэдэрацый з Аўстраліяй? І хопіць ужо ганьбіцца з заробкамі — трэнэры прыходзяць і просяць хоць бы 300–400 рублёў. Што гэта? Каб не ніжэй за сярэдні па краіне, астатняе — за вынік. Я супраць шалёных заробкаў, як у хакейным „Дынама“, па 15 мільёнаў даляраў кожны год укідваем. Але прафэсіяналы павінны адчуваць сябе годна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гэта вайна. Лукашэнка запатрабаваў ад спартоўцаў не выступаць кепска на Эўрапейскіх гульнях