Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у Беларусі не пазьней за 30 жніўня 2020 году. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына пасьля штогадовага пасланьня Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе БЕЛТА.
Што тычыцца прапановы Лукашэнкі правесьці парлямэнцкія выбары 7 лістапада 2019 году, Ярмошына сказала: «Я думаю, думка цікавая».
Падчас выступу з пасланьнем Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе і што ён ня будзе «круціць-вярцець і шукаць нейкую выгаду для захаваньня ўлады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, калі пройдуць прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбарыЛукашэнка падкрэсьліў, што «некаторыя так званыя палітыкі прапануюць правесьці выбары прэзыдэнта сёлета, спасылаюцца на стабільную эканамічную сытуацыю», але «мы ня будзем гуляць з народам, ладзіць палітычныя гульні пад нейкую адну фігуру» і выбары пройдуць «у строгай адпаведнасьці з законам ва ўстаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны».
Дата прэзыдэнцкіх выбараў да апошняга часу заставалася пад пытаньнем. Нават старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не магла сказаць, калі яны адбудуцца. Парлямэнцкія выбары пройдуць сёлета 7 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка не рашыўся праводзіць прэзыдэнцкія выбары сёлета. Тлумачыць палітоляг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка скарыстаўся юрыдычнай калізіяй», — экспэрт пра абвешчаныя парлямэнцкія выбары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выбары прэзыдэнта могуць адбыцца паводле новай Канстытуцыі», — палітоляг пра заяву Лукашэнкі