Чыноўнікі прапаноўвалі Лукашэнку закрыць інтэрнэт

Падчас пасланьня да парлямэнту і народу Аляксандар Лукашэнка згадаў інфармацыйную бясьпеку і інтэрнэт. Турбуе Аляксандра Лукашэнку інфармацыйная атака, скіраваная супраць Беларусі. Але размовы пра «асобны, унутраны інтэрнэт», як у Расеі, ён назваў «поўнай бязглузьдзіцай».

На гэта ён адказаў, што ў інтэрнэце трэба працаваць чыноўнікам, а не закрываць.

«Гэта лухта, што інтэрнэт трэба закрываць, да мяне прыходзяць з такімі прапановамі. Працуйце ў інтэрнэце! Калі вы будзеце там працаваць да зьнясіленьня і паваліцеся ўжо, тады прыходзьце са сваімі прапановамі. Але вы ж там не былі!», — эмацыйна сказаў Лукашэнка.

У кантэксьце інтэрнэту ён прыгадаў таксама апазыцыю. «Дохлая апазыцыя», падкрэсьліў Лукашэнка, яго не палохае, але ўсім іншым «змагарам» заклікаў даваць адэкватны адпор.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трусаў: Лукашэнка не вытрымлівае націску Масквы ў моўным пытаньні