Ён заявіў, што да такога заробку трэба «дацягнуць» настаўнікаў і выхавальнікаў у дзіцячых садках.
«Мы дасягнулі прыкладна 500 даляраў сярэдняга заробку, — сказаў Лукашэнка. — Далей рухацца будзем разам, наперадзе тыя, хто хоча зарабляць больш, мы заклалі толькі мінімальны ўзровень. Іншых, хто ня можа гэта зрабіць самастойна, трэба падцягваць — выхавальнікі, настаўнікі. Плюс ня варта забывацца, што ад заробку тых, хто працуе, залежыць дабрабыт пэнсіянэраў».
Ён дадаў, што «настаўніку падзарабіць сёньня няма дзе».
«Гэты бедны настаўнік ня можа пайсьці пачысьціць недзе боты і падзарабіць», — сказаў Лукашэнка.
Паводле Белстату сярэдні заробак за люты гэтага году па Беларусі — 977,6 рублі. Гэта менш за 500 даляраў. Сярэдні заробак у адукацыі па выніках мінулага году — 654,5 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даў даручэньне мадэрнізаваць НПЗ