Выбух ля расейскага консульства ў Атэнах: анархісты ўзялі на сябе адказнасьць

Крыміналісты абсьледуюць месца выбуху гранаты каля ўваходу ў консульства Расеі ў Атэнах, 22 сакавіка 2019 году

Крыміналісты абсьледуюць месца выбуху гранаты каля ўваходу ў консульства Расеі ў Атэнах

Грэцкая анархісцкая групоўка 18 красавіка ўзяла на сябе адказнасьць за выбух гранаты ля ўваходу ў консульства Расеі ў Атэнах 22 сакавіка, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У заяве, апублікаванай на анархісцкім партале Indymedia, групоўка пад назвай «Змова помсты Міжнароднага Рэвалюцыйнага Фронту (FAI-IRF)» абвінаваціла Маскву ва ўжываньні катаваньняў да арыштаваных анархістаў.

Аўтары выбуху прысьвяцілі атаку памяці Міхаіла Жлабіцкага, 17-гадовага жыхара Расеі, які ў кастрычніку 2018 году падарваў самаробную бомбу ў рэгіянальным аддзяленьні Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) у Архангельску. Жлабіцкі загінуў у выніку выбуху.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбух каля сядзібы ФСБ у Расеі ўчыніў непаўналетні сьмяротнік

Падчас выбуху гранаты ля ўваходу ў атэнскае консульства ніхто не пацярпеў, яно ў гэты момант была зачыненае.

Мясцовыя ультралевыя экстрэмісты часта ладзяць гвалтоўныя акцыі ў дачыненьні да дыпляматычных місій, разьмешчаных у Грэцыі.

FAI / IRF зьвязаная з грэцкай анархісцкай групоўкай «Змова вогненных ячэек». Некалькі ўдзельнікаў гэтай арганізацыі цяпер адбываюць турэмныя тэрміны за рассылку выбуховых прыладаў па пошце.