Дашкевіч пра заробак, крыжы, жонку і Макея

Your browser doesn’t support HTML5

У аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» актывіст расказаў, чаму не павязе ў Курапаты новыя крыжы, ці зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, як ставіцца да магчымасьці эміграваць у ЗША і колькі зарабляе цясьлярскай справай.
Летам 2018 году грамадзкі актывіст і цясьляр Зьміцер Дашкевіч паставіў дзясяткі драўляных крыжоў у Курапатах. 4 красавіка 2019 году пачаўся «крыжалом» — пад выглядам добраўпарадкаваньня ўлады зьнесьлі 70 драўляных крыжоў па пэрымэтры мэмарыялу. Празь некалькі дзён пазносілі і мэталічныя крыжы ўздоўж кальцавой дарогі.

Чвэрць з 20 гадоў палітычнай актыўнасьці 37-гадовы Дашкевіч правёў за кратамі. Два разы яго асуджалі па крымінальных справах — у 2006 і 2010 гадах. Апроч гэтага былі дзясяткі адміністратыўных пакараньняў, палічыць якія ўжо немагчыма. Цяпер Зьміцер — муж і бацька, бізнэсовец і фронтмэн Курапацкай варты.

У аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» актывіст расказаў, чаму не павязе ў Курапаты новыя крыжы, ці зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, як ставіцца да магчымасьці эміграваць у ЗША і колькі зарабляе цясьлярскай справай.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.