Садаф Хадэт, першая іранская жанчына, якая ўзяла ўдзел у афіцыйным баксэрскім двубоі, адмяніла планы па вяртанні дадому.
Як паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніцу спартоўкі, Кляру Дэлей, у Тэгеране быў выдадзены ордэр на арышт спартоўкі і арганізатара яе бою — былога баксэра Маг’яра Муншыпура.
Іранскія ўлады зьняпраўджваюць гэтую інфармацыю. Хусэйн Суры, кіраўнік іранскай федэрацыі боксу, сказаў, што інфармацыю пра плянаваны арышт Хадэт распаўсюдзілі «СМІ, звязаныя з Саудаўскай Арабіяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяўчына і бокс. Спартовы і жыцьцёвы рынг Ганны ПрохаравайУ мінулую суботу Садат Хадэф перамагла францускую баксэрку Эн Шавэн у боі, які прайшоў у Францыі. Муншыпур, былы чэмпіён сьвету ў боксе, як паходзіць з Ірану, але цяпер мае францускае грамадзянства, арганізаваў гэты бой пасьля таго, як Іран дазволіў жанчынам удзел у баксэрскіх спаборніцтвах.
Іранская фэдэрацыя дазваляе гэта пры ўмове, што трэніраваць спартовак таксама будзе жанчына, а падчас спаборніцтваў яны будуць насіць хіджаб — традыцыйную хустку. На сёньня ў Іране пакуль не было баёў паміж жанчынамі.
Your browser doesn’t support HTML5