На шматпавярховым паркінгу менскага гандлёвага цэнтру Galleria Minsk загарэўся аўтамабіль, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Пажар пашкодзіў дзьве машыны, якія стаялі побач, піша МНС. Астатнія аўто атрымалі апёкі, перадае карэспандэнт Свабоды.
Відавочцы паведамілі ратавальнікам пра ўзгараньне ў 17:16. Па стане на 17:35 пажар быў ліквідаваны.
Ніхто не пацярпеў. Прычыны ўзгараньня высьвятляюцца.