Служачыя сабору Парыскай Божай Маці выклікалі пажарнікаў толькі праз 23 хвіліны пасьля таго, як спрацавала пажарная сыгналізацыя. Пра гэта паведамляе BuzzFeedсо са спасылкай на пракуратуру Парыжу.
Паводле інфармацыі выданьня, упершыню сырэна загучала ў 18:20 па мясцовым часе. Службоўцы выканалі інструкцыю, эвакуявалі з сабора староньніх і паспрабавалі знайсьці крыніцу ўзгараньня. Пасьля таго, як сыгналізацыя спрацавала паўторна, яны выклікалі пажарнікаў. Паводле арганіста сабора, першыя 20 хвілін нават не адчуваўся пах дыму, таму яны вырашылі, што сыгнал трывогі быў фальшывы. На момант пажару ў саборы вяліся рэстаўрацыйныя работы. Калі на месца прыбылі пажарнікі, агонь ужо ахапіў верхнюю частку будынка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ўдалося ўратаваць у саборы Парыскай Божай МаціНа думку сьледчых, пажар пачаўся каля падножжа шпіля. Прычынай пажару ў саборы Парыскай Божай Маці стала «праблема з электрыкай», паведамляе Le Parisien. Спэцыялісты разглядаюць розныя варыянты — ад кароткага замыканьня да няспраўнасьці схаванай праводкі. Тое, што адбылося, расьсьледуецца як няшчасны выпадак.
У выніку пажару абрынуўся сьпічак сабора і дах. Большая частка вітражоў, арган, унутранае аздабленьне храма і галоўныя рэліквіі ацалелі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Notre-Dame пасьля пажару. ФАТАФАКТНапярэдадні вечарам падчас разбору абломкаў каля сабора Парыскай Божай Маці ўдалося знайсьці флюгер у выглядзе пеўня, які быў адным зь яго знакаў. Як паведамілі ў Міністэрстве культуры Францыі, пры абрынаньні шпіля ў выніку пажару флюгер упаў не ў полымя, а на брук побач з будынкам. Ён пагнуўся, аднак рэстаўратары спадзяюцца, што яго ўдасца аднавіць. Лічыцца, што флюгер-певень, усярэдзіне якога знаходзяцца сьвятыя рэліквіі, засьцерагаў Notre Dame de Paris і ўсіх парыжан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За суткі на аднаўленьне Notre-Dame сабралі 600 мільёнаў эўраПрэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлезвароце да нацыі паабяцаў, што сабор Парыскай Божай Маці будзе адрэстаўраваны на працягу пяці гадоў. Раней ён абвясьціў нацыянальны збор сродкаў на аднаўленьне сабора, у які за няпоўныя суткі паступіла больш за 600 мільёнаў эўраў.