Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Вясной 1995 года, перад рэфэрэндумам, дзевяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны, у тым ліку Вячаслаў Чарнавол, Іван Драч, Дмітро Паўлычка і Олэсь Ганчар, зьвярнуліся да беларускага народа з заклікам не галасаваць за парапанаваныя Лукашэнкам зьмены.
Цытаты са зварота:
- «Калі вы прагаласуеце супраць дзяржаўнай сымболікі, то вы здрадзіце ўласнай гісторыі, якая неаднаразова дэманстравала нацыянальныя беларускія сымбалі ў моманты свайго найвялікшага духоўнага ўзьнясеньня».
- «Калі вы прагаласуеце за дзяржаўнасьць расейскае мовы на ўласнае зямлі, то вы асудзіце на сьмерць мілагучную мову Скарыны і Коласа, Багдановіча і Купалы, Быкава і Барадуліна».
- «Калі вы прагаласуеце за інтэграцыю з Расеяй, то здрадзіце Каліноўскаму ды іншым змагарам за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі».
- «Расейскія шавіністы сьцьвярджаюць, што беларусы, расейцы ды ўкраінцы падобныя, але ніколі не гавораць, што мы — роўныя. Бо не прызнаююць правоў беларусаў і ўкраінцаў на такую ж дзяржаву, як маюць самі».
- «Калі нацыянальная ідэя беларушчыны будзе раздаўленая рэфэрэндумам, то гэта будзе ўдарам у самае сэрца Ўкраіны, бо імпэрская Масква, паглынуўшы Беларусь, пажадае чарговае ахвяры».
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.