Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень-сакавік 2019 году вырас на 1,1% ад аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.
Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за пэўны час ва ўсіх галінах эканомікі.
У грашовым эквіваленце ВУП за 3 месяцы 2019 году склаў 28,6 мільярда рублёў. За сакавік ВУП павялічыўся на 9,9 мільярда рублёў.
На 2019 год Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 4%. У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 3%. Прагноз па росьце эканомікі недавыканалі на 0,5%.