Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, якое правёў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі (КМІС).
Дасьледаваньне праводзілася 9-14 красавіка. Паводле апытаньня ў другім туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны за кандыдата Ўладзіміра Зяленскага гатовыя прагаласаваць 48,4% украінцаў, а 17% — за дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парашэнка vs Зяленскі. Параўноўваем праграмы кандыдатаў на прэзыдэнта ЎкраіныУ той жа час 17,9% апытаных заявілі, што ня вызначыліся з выбарам, 1,6% — што маюць намер сапсаваць бюлетэнь, 6,3% — што ня маюць намеру браць удзел у галасаваньні, а 8,8% адмовіліся адказваць на пытаньне.
Калі лічыць адсоткі ад рэспандэнтаў, якія зьбіраюцца галасаваць і вызначліся з выбарам, 72,2% зь іх маюць намер галасаваць за Зяленскага, 25,4% — за Парашэнку, а 2,4% хочуць сапсаваць бюлетэнь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парашэнка прыйшоў дэбатаваць на стадыён «Алімпійскі», Зяленскі — не. ВІДЭАДадзеныя КМІС блізкія да вынікаў апытаньня, якое правёў пасьля першага туру выбараў дасьледчы цэнтар «Рэйтынг». Падчас апытаньня, якое «Рэйтынг» правёў з 5 па 10 красавіка, 51% рэспандэнтаў паведамілі пра намер падтрымаць кандыдатуру Зяленскага і 21% — Парашэнку.