Новыя правілы ўнутранага распарадку БДУ забаранілі навучэнцам і выкладчыкам нэгатыўна выказвацца пра ўнівэрсытэт. У адказ факультэцкія суполкі «Падслухана» «Ўкантакце» ананімна апублікавалі падзякі ўнівэрсытэту. Свабода паглядзела, за што студэнты яго хваляць.
- За адсутнасьць рамонту ў галоўным корпусе БДУ.
- За забарону выступаць на журфаку журналістам недзяржаўных СМІ.
- За малую колькасьць разэтак і кепскі інтэрнэт.
- За заняткі па праграмаваньню ў аўдыторыях без кампутараў.
- За наведваньне хакею і іншых мерапрыемстваў.
- За інтэрнат за МКАДам і тэмпэратуру ў пакоях, ніжэйшую за санітарныя нормы.
- За «антыкварныя вокны» з аўтаматычным праветрываньнем.
- За стыпэндыю, якая дазваляе есьці «Ролтан» 2 разы на дзень.
- За больш за месяц адсутнасьці дэкана на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
- За «высокія» заробкі выкладчыкаў.
- За арганізацыю на тэрыторыі інтэрнатаў «самых празрыстых выбараў» у гісторыі незалежнай Беларусі.
- За платныя адпрацоўкі.
- За палітычна матываваныя адлічэньні.